У сераду завершыўся групавы турнір футбольнай Лігі чэмпіёнаў і вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу, а таксама каманды, што ў лютым згуляюць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

З першых месцаў у групах выйшлі: «Баварыя», «Бенфіка», «Інтэр», «Рэал», «Чэлсі», «Арсенал», АПОЭЛ і «Барселона».

Другія месцы ў групах занялі «Напалі», ЦСКА, «Базель», «Ліён», «Баер», «Марсель», «Зеніт» і «Мілан».

Зазначым, «чорны дзень» для Манчэстара: ні «Сіці», ні «Юнайтэд» не змаглі выйсці ў плей-оф, а трапляюць у плей-оф Лігі Еўропы. Прычым «Манчэстар Сіці» перамог «Баварыю» 2:0, але гэтага не хапіла для ЛЧ, а «МЮ» прайграў вырашальны двубой у гасцях «Базэлю» 1:2.

Лёсаванне 1/8 фіналу пройдзе 16 снежня.
У гэтым раўндзе не могуць сустрэцца паміж сабой каманды, з адной краіны, а таксама каманды, што сустракаліся паміж сабой у групавым этапе.
У плей-оф Лігі Еўропы з 3-га месца выйшлі:
«Манчэстар Сіці», «Трабзонспор», «Манчэстар Юнайтэд», «Аякс», «Вікторыя», «Алімпіякас», «Валенсія», «Порту».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?