Сёння, 8 снежня ў Доме футбола адбудзецца пасяджэнне Выканкама АБФФ.

На парадку дня — падвядзенне вынікаў 21-га чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе. Зацвярджэнне намінантаў па выніках футбольнага сезону 2011 года, урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў футбольнага сезона 2011 года, зацвярджэнне галоўных трэнераў нацыянальных мужчынскай і жаночай зборных Рэспублікі Беларусь па футболе і іншыя мерапрыемствы. Пачатак пасяджэння, а 15.30.

Нагадаем, паводле апошняй інфармацыі асноўным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка нацыянальнай зборнай з’яўляецца трэнер алімпійскай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?