У заўзятараў лонданскага «Арсенала» скончылася цярпенне — яны патрабуюць, каб кіраўніцтва клуба развіталася з расійскім легіянерам Андрэем Аршавіным. Ад яго, на думку фанатаў, больш шкоды, чым карысці. Апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення, стаў матч супраць «Алімпіякаса» у Лізе чэмпіёнаў, у якім Аршавін выглядаў вельмі блякла.

Для «Арсенала» гэты матч не меў ніякага значэння — «кананіры» забяспечылі сабе выхад у плей-оф Лігі чэмпіёнаў яшчэ да апошняга тура, так што Арсен Венгер на гульню з грэкамі выпусціў рэзервовы склад. Андрэй Аршавін, які ў чэмпіянаце Англіі выходзіць у лепшым выпадку на замену ў канцы другога тайма, на гэты раз гуляў з першых хвілін, аднак шанцам замацавацца ў аснове не скарыстаўся. Расеец быў адным з горшых на полі, ён не скарыстаўся некалькімі выгаднымі момантамі, і менавіта па яго віне ў вароты «Арсенала» быў забіты адзін з галоў. Лонданцы прайгралі з лікам 1:3, і заўзятары палічылі, што Аршавін на пару з мараканскім форвардам Маруанам Шамахом вінаватыя ў гэтай паразе.

Форумы фанатаў мільгаюць паведамленнямі аб тым, што Аршавіну пара «пакаваць валізкі» і адпраўляцца дадому. Найбольш радыкальна настроеныя заўзятары пішуць нават, што самі гатовыя заплаціць, абы пазбавіць «Арсенал» ад «бесталковых рускіх і мараканцаў». Варта заўважыць, што і сам Аршавін прызнае, што патрапіў у крызіс, так што не выключана, што ўжо ўзімку, калі адкрыецца трансфернае акно, ён зменіць каманду.

Найлепшы на той час футбаліст Расіі Андрэй Аршавін перайшоў з «Зеніта» ў «Арсенал» у пачатку 2009 г. Першыя гады былі вельмі паспяховыя ў складзе «кананіраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?