У рамках кампаніі «Свабода ў новым годзе» («Freedom in the New Year»), якая ладзіцца арганізацыяй «Чалавек у нядолі», жыхары Чэхіі даслалі амаль чатыры тысячы калядных і навагодніх паштовак палітвязьням у Бірме, Беларусі і Кубе. Мэтай гэтага мерапрыемства было выяўленьне сымбалічнай падтрымкі рэпрэсаваным. Адзіным злачынствам гэтых невінаватых людзей было змаганьне з аўтарытарнымі рэжымамі і прага да дэмакратыі. Паводле наяўных зьвестак, праект «Ліст у вязьніцу» збольшага меў посьпех.

Найбольш водгукаў на паштоўкі прыйшло зь Беларусі. «Мы спадзяваліся, што лісты найперш пойдуць людзям, якія адбываюць пакараньне ў выглядзе прымусовай працы, бо ім дазваляюць хадзіць на пошту. Паведамляюць, што, напрыклад, Павал Севярынец атрымаў ужо тры мяхі паштовак. Лісты прыходзілі са шматлікіх краінаў — гэта частка шырэйшага міжнароднага праекту, але вялізная колькасьць паштовак прыйшла менавіта з Чэскай Рэспублікі», — паведамляе Ільля Глыбоўскі, каардынатар арганізацыі «Чалавек у нядолі» па Беларусі.

У якасьці ілюстрацыі выкарыстана паштоўка з сайту cards.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?