Выстава неўтаймоўнага мексіканскага манументаліста Дыега Рыверы адкрылася ў Нью-Ёркскім музеі сучаснага мастацтва з нагоды 125-й гадавіны яркага мастака.

«Сялянскі лідар Запата»

«Сялянскі лідар Запата»

Той самы Ленін, праз якога быў разарваны кантракт з Ракфелерамі. Фота фрагмента знішчанай фрэскі Дыега Рыверы

Той самы Ленін, праз якога быў разарваны кантракт з Ракфелерамі. Фота фрагмента знішчанай фрэскі Дыега Рыверы

«Маскоўскія замалёўкі»

«Маскоўскія замалёўкі»

Шэсць пераносных фрэсак Рыверы прадстаўленыя ў зале музея, у тым ліку яго хрэстаматыйная праца «Сялянскі лідар Запата».

Гэтыя фрэскі ў 1931 годзе былі прывезеныя на нашумелую персанальную выставу мексіканца ў Нью-Ёркскім музеі. Тады Рывера, які быў на піку славы, стаў другім замежным мастаком, уганараваным такім арт-бенефісам у музеі, пасля Анры Маціса.

Аднак 80 наступных гадоў многія работы Рыверы праляжалі ў запасніках і прыватных калекцыях.

Пераважная большасць выстаўленых прац — дар Ракфелераў, таго самага сямейства прамыслоўцаў і мецэнатаў, якія ўзнеслі і зрынулі бунтаўніка, што марыў аб сусветнай рэвалюцыі і «экспрапрыяцыі экспрапрыятараў».
У зале музея выстаўленая серыя нетыповых для мастака мініяцюр, выкананых алоўкам і акварэллю, зробленых у Маскве ў 1927–1928 гадах. Рывера прыбыў у СССР у складзе дэлегацыі кампартыі Мексікі на святкаванні 10-й гадавіны сацыялістычнай рэвалюцыі. Цыкл прац «Маскоўскія замалёўкі» захаваў жыццё сталіцы Расіі ў шэра-кумачовых тонах, твары рабочых, сціплыя сямейныя інтэр’еры і масавыя святочныя шэсці на Краснай плошчы.

Увесь

маскоўскі «Чырванасцяжны» цыкл быў набыты Эбі Ракфелер за казачную па тых часах цану — 2,5 тысячы даляраў.
Гэтых сродкаў мастаку хапіла на тое, каб прывезці і арганізаваць сваю выставу ў Нью-Ёрку ў 1931 годзе. Тады ж
Ракфелеры прапанавалі Рывэру распісаць сцены аднаго сасваіх цэнтраў, і майстар вырашыў прадставіць маштабную алегорыю супастаўлення сацыялістычнага і капіталістычнага ладу.
Аднак гісторыя роспісу сцен завяршылася скандалам.
У ЗША пачалі гучаць пратэсты з нагоды вобразу правадыра рускай рэвалюцыі Уладзіміра Леніна, размешчанага ў цэнтры фрэскі «Чалавек на ростанях».

Мастачка і фатограф Люсьен Блач, насуперак строгай забароне ўладальнікаў, здолела таемна зрабіць фота з фрэскі,

якое цяпер упрыгожвае прысвечаную Рыверу галерэю. Прэс-рэліз Ракфелераў з нагоды разрыву кантракту з мастаком таксама прадстаўлены на выставе.

«Фрэска Рыверы была выдаленая са сцяны будынка Ракфелер-цэнтра», — лаканічна паведаміў для прэсы заказчык.

У Рыверы было некалькі жонак, аднак у гісторыю ён увайшоў як муж мастачкі Фрыды Кала. Іх «блакітны дом» даў прытулак вымушанаму бегчы з Расіі бацьку «перманентнай рэвалюцыі» Льву Троцкаму.
Шмат у чым менавіта гэта стала прычынай выключэння мастака, якая стаў у апазіцыю да курсу Іосіфа Сталіна, з кампартыі Мексікі.
Рывера і Троцкі раз’ехаліся ў 1939 годзе, паводле афіцыйнай версіі, праз палітычныя рознагалоссі. Хоць вядома, што Рывера быў шалёна раўнівы
да прыгодаў Кала і не трываў супернікаў.

Мастак памёр 25 лістапада 1957 у Мехіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?