Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў кошт «Беларуськалія» ў суме 30 мільярдаў даляраў і заявіў, што пакуль няма неабходнасці спяшацца з яго прыватызацыяй.

«Калі казаць аб прыватызацыі «Беларуськалія», то мы тут абсалютна не спяшаемся. Нам не трэба прадаваць гэта прадпрыемства — ніводную акцыю, ні дзесяць, ні ўсе сто», — заявіў Лукашэнка 8 снежня на нарадзе па пытаннях развіцця калійнай галіны.

Наконт ацэнкі «Беларуськалія» ён адзначыў, што «кошт яго мы вызначылі — 30 мільярдаў даляраў»,- перадае «Інтэрфакс».

«Калі нехта пачынае вішчаць, што вельмі высокая цана, ніхто ў беларусаў не купіць па такой цане «Беларуськалій», — то і не трэба».

Лукашэнка дадаў, што «калі хто і жадае ўдзельнічаць у набыцці акцыяў, то — калі ласка — мы гатовыя весці дыялог». Лукашэнка не супраць удзелу замежных інвестараў у распрацоўцы беларускіх калійных радовішчаў.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь плануе павялічыць аб’ём здабычы калійных угнаенняў да 15 мільёнаў тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?