Лідар гурта Neuro Dubel не возьме ўдзелу ў вечарыне памяці Вольгі Самусік, што мае сёння прайсці ў мінскім Loft Cafe, паведамляе Тузін Гітоў.

Фота "Еўрарадыё"

Фота "Еўрарадыё"

«Мне ясна далі зразумець: калі я нават проста вырашу выйсці на сцэну без гурта, канцэрт можа не адбыцца, а клубу пагражае закрыццё. Мне вельмі прыкра з гэтай нагоды, бо Вольга была маёй калегай і сяброўкай, а я нават слова пра яе не магу сказаць. Адчуваю сябе жудасна зняважаным у гэтай сувязі», — кажа Аляксандр Кулінковіч.

Нагадаем, што Neuro Dubel уваходзіць у г.зв. «чорны спіс» беларускіх музыкаў, якім забаронены выступ на афіцыйных пляцоўках і тэлерадыёканалах. Неаднаразова канцэрты гурта ў Беларусі адмяняліся.

Канцэрт памяці рок-спявачкі Вольгі Самусік, што памерла год таму ў 25-гадовым веку мае прайсці сёння. Плануецца выступ ZM99, Pomidor/OFF, IQ48 ды гурт Tarpach. Мяркуецца, што заробленыя грошы пойдуць на помнік Вользе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?