Курс даляра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 снежня вырас з 8.550 да 8.560 рублёў, еўра — знізіўся з 11.500 да 11.490, расійскага рубля — застаўся на адзнацы 274.

Каціроўка амерыканскай валюты павысілася ўпершыню пасля 10 лістапада. У той дзень долар падаражэў з 8.790 да 8.850 рублёў, а затым або таннеў або заставаўся на папярэдніх курсавых адзнаках.

Паводле звестак БВФБ, першапачатковы попыт на даляры склаў 63 млн. 107 тыс., прапанова — 61 млн. 651 тыс., аб’ём здзелак — 63 млн. 36 тыс. У таргах удзельнічала 27 банкаў.

Попыт на еўра склаў 14 млн. 256 тыс., прапанова — 15 млн. 245 тыс., аб’ём — 14 млн. 835 тыс. У таргах удзельнічала 27 банкаў.

Попыт на расійскія рублі склаў 820 млн. 967 тыс., прапанова — 919 млн. 457 тыс., аб’ём — 919 млн. 457 тыс. У таргах удзельнічала 30 банкаў.

Адбыліся таксама таргі польскім злотым (курс — 2.580 рублёў, ці -10 да папярэдняга значэння), японскай іенай (109; +10), літоўскім літам (3.350; +40),
казахстанскім тэнге (57,70; -1,20), брытанскім фунтам стэрлінгаў (13.510; 0) і швейцарскім франкам (9.280; 0).

Курс кошыка валют (даляр, еўра, расійскі рубель) на 9 снежня складае 2.998,11 рубля. Гэта на 0,01% больш за паказчык папярэдняга дня (2.997,82) і на 184,27% больш за паказчык на 31 снежня 2010 года. З пачатку года афіцыйны курс даляра вырас на 185,33%, еўра — на 189,23%, расійскага рубля — на 178,34%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?