ГУУС Мінгарвыканкама шукае зніклую без вестак Крысціну Аляксандраўну Каравую, 1989 года нараджэння.

Крысціна — сірата, якая выхоўвалася ў школе-інтэрнаце. У апошнія гады дзяўчына рэгулярна выязджала ў Італію, жыла ў італьянскай сям’і, мела від на жыхарства ў гэтай краіне.

У верасні Крысціна чарговы раз прыляцела з Італіі ў Мінск: гасцявала ў сваякоў, сустракалася з сябрамі.

Дзяўчына павінная была вярнуцца ў Італію, у яе нават быў забраніраваны білет на самалёт.

Але замест гэтага, па словах сваякоў, яна забрала асабістыя рэчы і разам з нейкім маладым чалавекам нечакана з’ехала ў Расію. З лістапада пра Крысціну нічога невядома.

Мінская міліцыя звяртаецца да ўсіх, хто што-небудзь ведае пра месцазнаходжанне Крысціны Каравай або мае іншую інфармацыяю, якая можа дапамагчы вышуку. Супрацоўнікі ўпраўлення дазнання папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама чакаюць любой інфармацыі пра зніклую па тэлефонах: (017) 250-53-84, (017)250-53-86 альбо «102».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?