Інфармацыю, што цягнікі з Гродна ў Польшчу адменяць з 11 снежня, на чыгуначным вакзале ў Гродне не пацвердзілі.

Ва ўпраўленні Беларускай чыгункі паведамілі, што ніякіх дакументаў аб адмене польскіх цягнікоў з Гродна не было. Адзінае - у панядзелак, 5 снежня, вечарам прыйшоў ліст з Варшавы аб тым, што польскія чыгуначнікі хочуць адмяніць цягнік Брэст-Цярэспаль ў сувязі з адсутнасцю фінансавання.

- У любым выпадку БЧ будзе адмаўляць ва ўзгадненні з польскім бокам такое рашэнне, бо расклад руху пасажырскіх цягнікоў з 11 снежня ўжо складзены і падпісаны ўсімі краінамі, дзе курсіруюць нашы цягнікі, - растлумачыў намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Сяргей Мацкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?