Як паведаміла загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская, асноўны аб’ём вакцынацыі супраць грыпу завяршыўся ў традыцыйныя тэрміны — да 1 снежня. Аднак у паліклініках і медыцынскіх цэнтрах яшчэ засталіся дозы вакцыны і адпаведна аказваюцца паслугі па вакцынацыі супраць грыпу. Верагодна, гэтай магчымасцю пакарыстаюцца мінчане, якія не змаглі па стане здароўя прышчапіцца да 1 снежня, зазначыла Глінская. Паводле яе слоў, імунітэт пасля вакцынацыі выпрацоўваецца на працягу трох тыдняў, таму тыя, хто атрымае прышчэпку нават у снежні, будуць абаронены ад грыпу ў перыяд эпідэміі. Эпідэмічны ўздым захворвання на ВРВІ і грып чакаецца ў Мінску не раней за канец студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?