Запіс, як вынікае з электроннага ліста ў рэдакцыю сайта, зрабіў чытач, які прысутнічаў у зале суда ў дзень вынясення прысуду Канавалаву і Кавалёву. Мяркуючы па запісе, рэакцыя залы была бурнай. Суддзям крычалі «ганьба», «забойцы», чуліся воклічы «вы паслухмяны статак» і «Дзіма, скажы хоць слова! Ратуй сябе і маму», а таксама чыйсьці плач.

Некалькі дзён таму дзяржаўны тэлеканал СТВ паказаў вялікі сюжэт пра прысуд. Сярод іншага быў прадэманстраваны фрагмент апошніх словаў суддзі Федарцова. Пасля вынясення выраку Кавалёву ў зале пачуўся гул галасоў, але акурат у гэтым месцы той фрагмент абрэзалі.

***

Нагадаем, што прысуд па справе выбуху ў метро быў агучаны 30 лістапада, абодвух абвінавачаных — 25-гадовым Дзмітрыя Канавала і Уладзіслава Кавалёва — прысудзілі да расстрэлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?