У Лёндане прайшоў аўкцыён імпрэсіяністаў і мадэрністаў Sotheby’s, які сабраў 94,9 млн. фунтаў — найбольшую суму для эўрапейскіх таргоў.

47 лотаў былі прададзеныя за суму больш як 1 млн даляраў. Топ‑ліст узначаліла карціна «Мужчына ў чырвоным шалі», напісаная Хаімам Суціным у 1921 г. Карціна была прададзеная за 8,7 млн. фунтаў (17,2 млн даляраў). Пакупніца пажадала застацца невядомай.

Сусьветна вядомы мастак Хаім Суцін нарадзіўся ў 1893 г. у Сьмілавічах (сёньня Чэрвенскі раён Менскай вобласьці) у габрэйскай сям’і. Хаім з 1907 па 1910 г. жыщ у Менску, дзе працаваў рэтушорам у фатаграфічнай майстэрні, у 1910 г. зьехаў у Вільню вучыцца ў мастацкай школе, а ў 1913 г. -- у Парыж, дзе і здабыў папулярнасьць. Памёр 9 жніўня 1943 г.

Фрагмэнт рэпрадукцыі карціны "Мужчына ў чырвоным шаліку" ўзяты з сайту sothebys.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0