З нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца штогод 10 снежня, Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан выступіла з наступнай дэкларацыяй:
Дэкларацыя Высокага прадстаўніка Кэтрын Эштан ад імя Еўрапейскага Саюза з нагоды Дня правоў чалавека, 10 снежня 2011 года
Сёння, у Дзень правоў чалавека, Еўрапейскі Саюз аддае даніну павагі абаронцам правоў чалавека, якія прысвячаюць свае жыцці забеспяпенню і абароне фундаментальных правоў чалавека ва ўсім свеце. У гэтым годзе Дзень правоў чалавека прысвечаны працы праваабаронцаў і ролі сацыяльных СМІ ў прасоўванні і падтрымцы зменаў.
Арабская вясна — яскравы напамін пра тое, што правы чалавека ўніверсальныя і што людзі, дзе б яны ні жылі, імкнуцца жыць годна і свабодна. У 2011 годзе тысячы людзей вырашылі, што прыйшоў час патрабаваць забеспячэння сваіх правоў. Сацыяльныя СМІ распавялі пра іх пасланне, дазволілі актывістам і грамадзянам вымкнуць з ізаляцыі, зрабіць свае ідэі вядомымі і выступіць супраць прыгнёту.
Выкарыстанне сацыяльных СМІ для забеспячэння правоў чалавека не павінна быць абмежаванае ўрадамі. ЕС неаднаразова і публічна асуджаў абмежаванні свабоды выказванняў і доступу ў Інтэрнэт, а таксама арышты блогераў, што адбыліся ў многіх краінах свету.