Сёння ў рэдакцыі газеты «АіФ» прайшла выніковая прэс-канферэнцыя галоўнага трэнера ФК БАТЭ Віктара Ганчарэнкі. Журналісты спыталіся і наконт далейшага лёсу сербскага форварда Матэя Кежмана, з якім барысаўскі клуб заключыў кантракт 31 жніўня напярэдадні Лігі чэмпіёнаў. Тады казалася, што Кежман будзе гуляць за БАТЭ да канца 2011 года. Серб гульнёй не ўразіў, ні разу не забіўшы.

«Ды не, не развітваліся мы. Пасля матчу з «Барселонай» я яго нават не бачыў. Ён прыйшоў па-расейску, а сышоў па-ангельску. Ведаеце, як гэта, прыйсці па-расейску? Гэта калі дзверы нагой адчыняеш:)», — сказаў Віктар Ганчарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?