У Рэдакцыю адзін з чытачоў перадаў ліст з Упраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама, разасланы па ўсіх медустановах вобласці. У ім — аб правядзенні падпісной кампаніі на першы квартал 2012 года.

«З мэтай больш поўнага і шырокага інфармавання насельніцтва вобласці аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў Міншчыны прашу забяспечыць ведамасную падпіску на газеты «Мінская праўда», «Советская Белоруссия», раённыя выданні, часопіс «Планета», «Рэспубліка», «Народная газета», «Звязда», «Белорусская нива», «Знамя юности».

Падпісаны ліст начальнікам Упраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Ліпніцкім.

Адметна, што ад медыкаў патрабуюць падпіску не на спецылізаваныя выданні кшталту «Медицинского вестника», а на тыя, у якіх і без таго шмат падпісчыкаў, па словах міністра інфармацыі Праляскоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?