Паводле дадзеных усеўкраінскага сацыялагічнага апытання насельніцтва Украіны, зладжанага Фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы» і агенцтвам Ukranian Sociology Service 22 лістапада — 6 снежня 2011 года, самай папулярнай рэлігійнай канфесіяй ва Украіне з’яўляецца Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату.

На пытанне «Да якой рэлігіі вы належыце?» 23,1% рэспандэнтаў адказалі, што не рэлігійныя.

Украінскую праваслаўную царкву Кіеўскага патрыярхата назвалі 31,1%, УПЦ Маскоўскага патрыярхату — 25,9%.
Да Украінскай Грэка-каталіцкай царквы сябе аднеслі 8,5% насельніцтва краіны.

Далей ідуць каталіцкая царква — 1,1%, Украінская аўтакефальная праваслаўная — 1,7%, пратэстанцкая — 1%, мусульманская — 0,2. Цяжка адказаць 6,2% рэспандэнтаў.

Метадам інтэрв’ю было апытана 2012 рэспандэнтаў па выбарцы, што прэзентуе дарослае насельніцтва Украіны векам ад 18 гадоў. Статыстычная хіба не перавышае 2,2%.

«Лічбы апытання па рэлігійных канфесій — гэта суб’ектыўная самаідэнтыфікацыя людзей. Дадзеныя паказваюць, што вельмі

часта людзі сябе адносяць да Кіеўскага патрыярхату там, дзе храмаў гэтай Царквы наогул няма
. Таму гэта ўнутраная перакананне людзей, а не рэальнае наведванне той ці іншай царквы «, — пракаментавала» дадзеныя аб рэлігійных перакананнях украінцаў дырэктар Фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?