Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкой» запрошаны на мітынг расійскай апазіцыі, які пройдзе 10 снежня на Балотнай плошчы ў Маскве, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на свае крыніцы.

«На Балотнай плошчы перад прысутнымі павінны выступаць як палітыкі Уліцкая…, ці Барыс Акунін. На сцэну павінны падняцца і музыкі — гурт „Рабфак“ з песняй „Наш дурдом галасуе за Пуціна“, Noize MC, запрошаны беларускі гурт „Ляпіс Трубяцкой“, які знаходзіцца з гастролямі ў Маскве. Чакаюцца выступы журналістаў Леаніда Парфёнава і Алега Кашына. Палітыкаў будуць прадстаўляць дэпутаты-эсэры Гудкоў і Панамароў, лідар фракцыі КПРФ у Масгардуме Андрэй Клычкоў, сустаршыні партыі ПАРНАС Уладзімір Рыжкоў і Міхаіл Касьянаў».

Асноўнымі патрабаваннямі стануць вызваленне ўсіх палітвязняў як арыштаваных у ходзе шэсця ў Маскве 5 снежня, так і затрыманых раней, у тым ліку Міхаіла Хадаркоўскага; абвяшчэнне новых выбараў у Дзярждуму, паўнавартасны допуск на іх апазіцыі і перанос на больш позні тэрмін прэзідэнцкіх выбараў. Заяўленая колькасць удзельнікаў — да 30 тыс.

Пасля парламенцкіх выбараў 4 снежня, дзе адносную большасць галасоў атрымала партыя ўлады «Адзіная Расія», у Маскве, Санкт-Пецярбургу і некаторых іншых гарадах праходзяць акцыі пратэсту, якія суправаджаюцца затрыманнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?