На пасяджэнні ў пятніцу Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Маскве былі зацверджаныя вынікі выбараў у Дзяржаўную Думу, якія прызнаныя канчатковымі і сапраўднымі.
Паводле канчатковых дадзеных ЦВК, у Дзярждуму 6-га склікання прайшлі чатыры партыі — «Адзіная Расія», КПРФ, «Справядлівая Расія» і ЛДПР. «Адзіная Расія» атрымае ў Дзярждуме 238 дэпутацкіх мандатаў з 450, КПРФ — 92, ЛДПР — 56, «Справядлівая Расія» — 64 мандаты.
Яўка склала 63,47%.
gazeta.ru
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ