Грамадская арганізацыя «Маладзёжны адукацыйны цэнтр «Фіяльта» стварыла Адкрыты маладзёжны цэнтр, паведаміла каардынатар праекта Ася Брыгіневіч 9 снежня на
Паводле яе слоў,
цэнтр будзе працаваць на базе ГА «МАЦ «Фіяльта» (Мяснікова, 35) у межах праекта «Злавіць сучаснасць»,які рэалізуецца з кастрычніка 2011 года па чэрвень 2012 года пры падтрымцы пасольства ЗША ў Беларусі.
Адкрыты маладзёжны цэнтр павінен стаць пляцоўкай для самавыяўлення маладых людзей 15–30 гадоў, забяспечыць ім магчымасць для нефармальнага абмеркавання актуальных праблем. Цэнтр будзе працаваць
На базе цэнтра будуць рэалізоўвацца маладзёжныя праекты.«Фіяльта» ўжо правяла трэнінгі, на якіх маладыя людзі вылучылі шэраг ініцыятыў, у прыватнасці па развіцці творчага мыслення, выкараненні гендарных стэрэатыпаў, правільным распараджэнні сваім часам.
У цэнтры пройдуць шэраг трэнінгаў для моладзі. Акрамя таго, «Фіяльта» прапануе штотыднёвыя прагляды кіно з наступным абмеркаваннем, «Англійскі клуб», курсы замежных моў.
Брыгіневіч падкрэсліла, што ў цэнтры гатовы прыняць усіх, незалежна ад іх прыналежнасці да субкультуры ці
Грамадская арганізацыя «МАЦ «Фіяльта» працуе з 1995 года, яе мэтавая аўдыторыя — падлеткі і моладзь, грамадскія арганізацыі. Місія аб’яднання — развіццё гнуткага мыслення і ўсвядомленага выбару жыццёвай пазіцыі. Грамадскае аб’яднанне займаецца нефармальнай адукацыяй у сферах прафілактыкі