Аварыя адбылася ў 00.35 9 снежня. З-за слоты на дарозе кіроўца аўтамабіля «Фіят» не справіўся з кіраваннем, яго занесла на сустрэчную паласу, дзе ён ледзь не сутыкнуўся з хуткай дапамогай.

Кіроўца хуткай, які дастаўляў парадзіху ў радзільны дом, каб пазбегнуць сутыкнення, прытармазіў і ўрэзаўся ў дрэва.

Аўтамабіль экстранай службы атрымаў механічныя пашкоджанні, «Фіят» і яго вадзіцель не пацярпелі. Парадзіха пасля ДТЗ была паспяхова дастаўлена ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?