Увечары 8 снежня невядомыя вандалы напалі на праваслаўны скіт у вёсцы Адрынкі, што на Падляшшы (Польшча), паведаміў Kurier Poranny. Падчас нападу быў сарваны крыж з уваходнай брамы, разбітыя вуллі, пашкоджаны электрапровад.

Пасля выпадку мясцовыя жыхары арганізавалі кругласутачныя дзяжурствы каля скіту. Зараз паліцыя шукае вандалаў. Напады на праваслаўны скіт адбываліся і раней. Тады нішчыліся дзверы, выбіваліся вокны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?