На пасаду старшыні СБП вылучаны Барыс Пятровіч (Сачанка). Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Някляеў і Міхась Скобла ўзялі самаадвод.

***

10 снежня а 10-й раніцы ў Палацы мастацтваў сталіцы пачаўся ХVІ зьезд Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

У залі — Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў, Мікола Аўрамчык, Аляксандр Фядута, пасол Швецыі Стэфан Эрыксан, Уладзімір Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Шалкевіч.

Саюз беларускіх пісьменнікаў, па словах яго кіраўніцтва, на сённяшні дзень аб’ядноўвае больш за 400 творцаў.

За правакацыйную дзейнасць і паклёпы выключаны з шэрагаў СБП Васіль Якавенка.

СБП замовіў сацыялfгічнае апытанне.

На пытанне, на якой мове вы чытаеце літаратуру, адказалі «на рускай» 82%, і толькі 13,8% чытаюць літаратуру па-беларуску. «Не чытаю наогул» адказалі амаль 80% апытаных

На пытанне, каго з сучасных літаратараў ведаеце,

«не ведаю нікога» адказалі 70% апытаных.

Заля абураецца, пачуўшы, што некаторых класікаў ведаюць па 2, 3 і нават дзясятыя і сотыя долі працэнта.

На парадку дня — справаздачны даклад старшыні ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Алеся Пашкевіча; выбары кіраўніцтва; прыняцце выніковай рэзалюцыі.

Праўладны, другі, з'езд пісьменнікаў прайшоў у кастрычніку. Там старшынёй пераабралі Чаргінца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?