Шаноўны Павел Ізотавіч.

Прачытаўшы ваш нумар за 9 лютага я задумаўся, ці мае журналіст СБ права не жыць па патрыятычных «паняццях»?

Здацецца, што не. Усё ж ворган адміністрацыі.

А журналістцы СБ Вялінціне Казловіч патрыятызм — да балды Чытайце яе артыкул «Легенда о «золотом» зубре». ((http://sb.by/article.php?articleID=56734). (http://sb.by/article.php?articleID=56734).

Па тэксту аўтарка ідзе ў ў краму набыць для немцаў сувеніры і не разумее на якіх Ротшыльдаў разлічана прадукцыя масяцовага сувенірнага камбінату?

«Инкрустированная шкатулка — 166.600 рублей, похожая, но чуть поменьше — 48.200».

Бац! Раптам у фокус яе вока трапляе «герб Беларуси из клееного дерева — 160.020 рублей (на полке, оказалось, он стоит уже пятый год). Цена на герб впечатлила, наверное, потому, что рядом стоял другой, не брестского производства, и всего за 30 тысяч...».

І што робіць наша‑ваша Казловіч, супрацоўнік галоўнага рупару рэжыму?

Набывае як патрыётка «герб Беларуси из клееного дерева — 160.020 рублей» і «другой, не брестского производства, и всего за 30 тысяч...»?

Абламіцеся!

Спачатку думае думу: «Сделано в Бресте! Где ж магазину найти покупателя на такой товар?». ( мараль паза тэкстам: жыхарам городу над Бугам не па кішені нейкі «герб Беларуси из клееного дерева — 160.020 рублей»? Зусім жабракі. ).

А потым просіць прабіць…смешна сказаць…прабачце…. «несколько льняных обеденных комплектов оршанских мастеров и «кукол–белорусочек» из льна».

І гэта супрацоўнік СБ!

Падумайце, спадар Якубовіч.

Ваш фанатычны чытач

Лёлік Ушкін

П.С.

І нешта трэба рабіць з аўтарам перадавіц Зьмітром Крятам.

У артыкуле «Белорусов должно быть больше!!!» ён не слаба жжот:

«Самоотверженны ли врачи? Здесь, оказалось, все не так позитивно...».

Не хацеў бы я бачыць неяк «самоотверженного практолага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0