У ім гаворыцца, што музыкі падзяляюць права грамадзян на вольнае волевыяўленне і пратэсты, аднак не змогуць быць на Балотнай плошчы, бо 10 снежня маюць канцэрт у іншым горадзе.

«Ляпісы» таксама выказалі пратэст супраць публікацыі ў СМІ непраўдзівай інфармацыі. У прыватнасці, гаворыцца аб гутарцы з Сяргеем Міхалком, апублікаванай на сайце «Беларускі партызан». «Яна складзеная з ранейшых выказванняў музыкі», — гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, што мітынг апазіцыі ў Маскве пройдзе сёння. У пятніцу з’явілася інфармацыя, што на ім выступіць беларускі гурт «Ляпис Трубецкой»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?