Васіль Якавенка выключаны з грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Такое рашэнне прынялі 10 снежня дэлегаты ХVІ з’езда СБП.

Пытанне аб выключэнні Якавенкі з шэрагаў СБП унёс на абмеркаванне Лявон Баршчэўскі. Такім чынам ён прапанаваў дэлегатам падтрымаць рашэнне, прынятае раней радай СБП.

Васіль Якавенка абвінавачвае кіраўніцтва СБП у фальсіфікацыях, у тым ліку фінансавых.

Ён апублікаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (ЛіМ) выкрывальны артыкул «Дзе схаваны д’ябал», а таксама звярнуўся са скаргамі ў пракуратуру і шэраг профільных ведамстваў, якія, зрэшты, не знайшлі парушэнняў у дзейнасці СБП.

Перад галасаваннем па пытанні аб выключэнні Якавенкі яму далі слова. Якавенка папрасіў з’езд адмяніць рашэнне рады аб яго выключэнні са складу СБП і зноў заявіў аб фальсіфікацыях у кіраўніцтве саюза.

Баршчэўскі, у сваю чаргу, зачытаў пратаколы розных пасяджэнняў рады,

згодна з якімі факты, выкладзеныя ў артыкуле Якавенкі, не пацвердзіліся.

У выніку за выключэнне Васіля Якавенкі са складу пісьменніцкай арганізацыі прагаласавалі 100 дэлегатаў, супраць — 22, яшчэ 29 чалавек устрымаліся. Такім чынам, большасцю галасоў Якавенка выключаны з СБП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?