Фота svobodanews.ru

Былы лідар Панамы Мануэль Нар’ега быў адпраўлены з Францыі на радзіму пасля таго, як медыкі вырашылі, што стан яго здароўя дазваляе правесці экстрадыцыю.

Па рашэнні панамскіх уладаў, Нар’ега павінен адбыць 23 гады турэмнага зняволення за забойства палітычных апанентаў.

Нар’ега, які быў адхілены ад улады ў выніку ўварвання Злучаных Штатаў у Панаму 20 гадоў таму, правёў у турмах ЗША і Францыі больш за 20 гадоў. У амерыканскай турме ён сядзеў 17 гадоў па абвінавачваннях у наркагандлі.

Пасля гэтага яго выдалі Францыі, дзе ён быў прызнаны вінаватым у адмыванні грошай. У лістападзе французскі суд задаволіў просьбу Панамы аб экстрадыцыі экс-дыктатара, якога на радзіме асудзілі за забойства, карупцыю і злоўжыванне уладай.

Нар’ега мог абскардзіць рашэнне французскага суда, але вырашыў не рабіць гэтага. Па словах яго адвакатаў, ён хоча вярнуцца на радзіму. Міністр замежных спраў Панамы Раберта Энрыкес заявіў, што ўрад забяспечыць бяспеку Нар’егі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?