У суботу, 10 лютага, каля 16-й гадзіны, у дом у вёсцы Лугавая Слабада (Магілёўскі напрамак ад Менску), дзе знаходзіліся каля 30 прыхільнікаў Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, зьліквідаванага ў 2001 годзе, уварвалася міліцыя.

Паводле словаў спадара Яўсеева, які кіраваў міліцыянтамі, прычынай прыходу стаў званок ад суседзяў, якія скардзділіся, што ў суседнім доме многа людзей.

Усіх прысутных затрымалі. Ва ўсіх затрыманых бяруць тлумачэньні і пасьля гэтага выпускаюць.

Ул.інф.

На сустрэчы моладзь сьвяткавала Дзень Народзінаў аднаго са студэнтаў.

Усіх удзельнікаў сустрэчы сагналі ў асобны пакой. КДБшнікі зладзілі надгляд асабістых рэчаў.

Міліцыянты тлумачаць сваё з'яўленьне тым, што, маўляў, паступіла інфармацыя пра тое, што ў памяшканьні знаходзяцца «супрацьпраўныя рэчывы». Абвінавацілі гаспадара катэджу ва «утрыманьні прытона».

upd: затрыманых даставілі ў РУУС Менскага раёна. Запатрабавалі напісаць тлумачальныя. Засьнялі на відэа, «адкаталі» адбіткі пальцаў. Некаторым прапаноўвалі «ва ўсім сазнацца», маўляў, тады пакараньня тыя пазьбегнуць. Ва ўсіх затрыманых пыталіся пра «ЗБС».

upd2: у 22.30 апошніх «удзельнікаў сьвяткаваньня ДН» выпусьцілі.

studfarmat.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0