Мільярдэр Міхаіл Прохараў мае намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі. Пра гэта ён абвесціў у панядзелак у Маскве.
Раней ён збіраўся ўзначаліць партыю «Правае дзела», аднак па ўказанні з Адміністрацыі прэзідэнта быў адхілены.
На думку каментатараў, кандыдатурай Прохарава ўлады Расіі імкнуцца залагодзіць пратэсты, што выбухнулі ў Расіі пасля выбараў.Прохараў набыў вядомасць сваімі экстравагантнымі адпачынкамі ў Куршэвэлі, Францыя.
Кандыдатам на выбары ад прыхільнікаў дэмакратычнага выбару можа стаць блогер Аляксей Навальны, што стаў вядомы сваёй антыкарупцыйнай дзейнасцю.
Можна сумнявацца, ці пуцінцы зарэгіструюць рэальнага апазіцыянера.Дагэтуль ролю палітычных праціўнікаў у Расіі дзесяцігоддзямі выконвалі Зюганаў і Жырыноўскі, аднак апошнія пратэсты зафіксавалі попыт на праўдзівую апазіцыю. Прохараў адразу заявіў, што «не будзе будаваць сваёй кампаніі на крытыцы ўладаў».