12 снежня на лётнішчы ў Варшаве памежная служба затрымала экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Алеся Міхалевіча. Пасьля трох гадзін, праведзеных у пастарунку, Міхалевіч быў вызвалены.

Атрымаўшы інфармацыю пра затрыманне, пракурор звярнуўся да Інтэрполу з пытаннем, ці сапраўды Беларусь патрабуе арышту Міхалевіча, паведаміла Польскай тэлевізіі прэс-сакратарка пракуратуры.

— Мы атрымалі інфармацыю, што не, а таксама што беларускі бок адмовіўся ад міжнароднага вышуку гэтага пана, — сказала яна. — У такой сітуацыі пракуратура не мае ніякіх падставаў рабіць нейкія захады, — падкрэсьліла яна.

Адначасова Левандоўска заявіла, што польская пракуратура не патрабавала затрымання Міхалевіча. "Казаць, што затрыманне — гэта памылка пракуратуры — гэта ўводзіць у зман грамадскую думку", — сказала яна.

І дадала, што Міхалевіча вышукваў беларускі бок за пасярэдніцтвам Інтэрполу за «арганізацыю масавых беспарадкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?