Старшыня лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец даў чарговае інтэрв’ю «Советскай Белоруссіі». Ён выказаў некалькі ініцыятыў, датычных дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы.

«Мы ўнеслі прапанову павялічыць ганарары беларускамоўным аўтарам.

У вышэйстаячыя інстанцыі накіравалі праект рэкамендацыі арганізацыям усіх формаў уласнасці, ці то вайсковай частцы ці фірме, адкрыць курсы беларускай мовы.
Магчыма, дзеля гэтага нават варта на гадзіну скараціць працоўны дзень, — заявіў Чаргінец. — Але рабіць усё гэта трэба ненавязліва, тактоўна, нікога сілком не прымушаючы. Трэба падумаць пра тое, каб ПДВ на беларускія кнігі, і беларускамоўныя ў прыватнасці, быў ніжэйшым, чым на расійскія выданні».

Чаргінец нібыта і сам пачаў час ад часу пераходзіць на беларускую мову. «Калі я выступаў на апошнім з’ездзе СПБ, то першую частку дакладу пачаў па-беларуску, і ў зале загучалі апладысменты.

Апладзіравалі беларускамоўныя калегі. Расейскамоўныя маўчалі.
Трэба гэту мяжу сцерці. Каб на моўнай глебе не ўзнікала варожасці», — расказаў ён.

Рэакцыя беларускамоўнай супольнасці на выказванні Чаргінца пазітыўная. Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў заявіў «Нашай Ніве», што сам гатовы схадзіць і выступіць на прадпрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?