Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў усяляк вітае ініцыятыву, агучаную кіраўніком лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Мікалаем Чаргінец. Той заявіў, што рэкамендуе арганізацыям усіх формаў уласнасці адкрыць курсы беларускай мовы.

«На з’ездзе ТБМ быў прыняты зварот да дзяржавы з патрабаваннем прыняць закон аб падтрымцы беларускай мовы. Таму прапанова Чаргінца можа быць адказам нам, — мяркуе Алег Трусаў. — Добра было б, калі б агучаная ім ініцыятыва была рэалізаваная хаця б на 10%.

Але адна справа сказаць, а іншая — зрабіць».

Ці гатовае Таварыства беларускай мовы дапамагчы ў правядзенні курсаў у кампаніях? «Я сам гатовы схадзіць і выступіць на прадпрыемства! Наша арганізацыя праводзіць два тыпы курсаў. Гэта проста заняткі па беларускай мове і курсы красамоўства. На лекцыі не пралезці, так шмат ахвотных. Прычым большасць слухачоў — моладзь 25–30 гадоў, бізнэсмэны», — расказвае Трусаў.

На яго думку,

дапамогу магло б прапанаваць і Таварыства беларускай школы, і абодва Саюзы пісьменнікаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?