Улады Канады абвясцілі ў панядзелак пра свой выхад з Кіёцкага пратакола аб зніжэнні выкідаў парніковых газаў,
паведамляе Reuters.

«Кіёта для Канады — гэта мінулае. Мы скарысталіся нашым правам і выйшлі з Кіёцкага пратакола», — заявіў канадскі міністр па справах навакольнага асяроддзя Пітэр Кент, вярнуўшыся з Паўднёваафрыканскай Рэспублікі, дзе два тыдні ішла канферэнцыя ААН па клімаце.

Улады Канады неаднаразова давалі зразумець, што гатовыя выйсці з пагаднення, аднак два дні таму ў Дурбане было абвешчана, што дамоўленасць аб падаўжэнні дзеяння дамовы ўсё ж дасягнутая.

У ПАР таксама была зацверджаная «дарожная карта» па падрыхтоўцы новага ўсёабдымнага і ўніверсальнага міжнароднага пагаднення. У адрозненне ад Кіёцкага пратакола, яно будзе юрыдычна абавязвазковае для ўсіх краін, а не толькі для часткі прамыслова развітых.

Новы дакумент меркавалася прыняць да 2015 года, а запрацаваць ён мае да 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?