На цэнтральнай плошчы Бенгазі дзясяткі тысяч чалавек узялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць новых уладаў Лівіі, якія змянілі Муамара Кадафі.

Па словах відавочцаў, на мітынг прыйшлі ад 20 да 30 тысяч чалавек.

Удзельнікі акцыі выкрыкваюць лозунгі «У Бенгазі пачалася рэвалюцыя», патрабуючы зменаў ад часовага кіраўніцтва. Пратэстоўцы таксама настойваюць на тым, каб з урада сышлі ўсе, хто хоць неяк быў звязаны з Муамарам Кадафі.

Прэс-сакратар новай рады Лівіі Мустафа Абдэль Джаліл звярнуўся да ўдзельнікаў пратэсту з просьбай даць уладам больш часу.

«Усё, чаго мы хочам ад вас усіх, гэта каб вы цярпліва ставіліся да часовага ўрада. Мы цярпелі 40 гадоў. Я думаю, пацярпець яшчэ трохі пры цяперашнім урадзе — гэта не так

доўга», — сказаў Мустафа Абдэль Джаліл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?