Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-лістапад узрос на 5,8% адносна аналагічнага леташняга перыяду і склаў 249,4 трлн. рублёў.

Гэтая дынаміка ніжэйшая за гадавыя прагнозныя паказчыкі. У адпаведнасці з імі ў 2011 годзе прырост ВУП павінен скласці да адпаведнага ўзроўню 2010 года 9–10%.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за адзінаццаць месяцаў узрасла на 9,5% і склала 290,5 трлн. рублёў (гадавы прагноз росту — на 9–9,5%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі склала 17,2%, што вышэй за гадавы прагнозны паказчык — 12–13%.

Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці ў гаспадарках усіх катэгорый узрос на 6,5% (прагноз на год рост на 7–8%), пры гэтым у сельгасарганізацыях вытворчасць павялічылася на 9,4%.

Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 15,6% (гадавы прагноз 16–17%). Уведзена ў эксплуатацыю 4 млн. 566,9 тыс. кв. метраў жылля (на 16,4% менш за леташні паказчык).

Аб’ём перавозкі грузаў транспартам узрос на 5,4%, рознічны тавараабарот — на 7,5%.

Спажывецкія цэны ўзраслі ў лістападзе 2011 года на 8,1% да кастрычніка і на 104% да снежня 2010 года. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў лістападзе да верасня павысіліся на 15,6%, да снежня 2010 года — на 139,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?