Журналіст Алег Груздзіловіч віншуе калег. Злева направа: Уладзь Грыдзін, Юлія Дарашкевіч, Марына Кавалеўская, Наталля Пінчук. Photo.bymedia.net

Журналіст Алег Груздзіловіч віншуе калег. Злева направа: Уладзь Грыдзін, Юлія Дарашкевіч, Марына Кавалеўская, Наталля Пінчук. Photo.bymedia.net

13 снежня абвясцілі імёны журналіста, праваабаронцы і адваката года, якіх адзначалі за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека. Пераможцы ў дадзеных намінацыях вызначаны прадстаўнікамі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі.

Праваабаронцам года быў названы Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна».

У намінацыі «Адвакат года» і «Журналіст года» ў гэтым годзе былі вызначаныя па два пераможцы. У першай намінацыі былі названыя адвакаткі Марына Кавалеўская і Дар’я Ліпкіна. У другой — фотакарэспандэнты Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін.

Конкурс быў заснаваны «Праваабарончым альянсам», які ўзначальвае Людміла Гразнова. Сёлета кандыдатуры пераможцаў «Праваабарончы альянс» вызначаў супольна з іншымі праваабарончымі арганізацыямі краіны і пры ўдзеле Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?