Валавы замежны доўг Беларусі за дзевяць месяцаў 2011 года ўзрос на 4,1 млрд долараў, або на 14,5%. На 1 кастрычніка ён склаў 32,5 млрд долараў. Як паведамілі ў Нацыянальным банку, у трэцім квартале знешні доўг знізіўся на 585,4 млн долараў, або на 1,8% у параўнанні са звесткамі за другі квартал.

У разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг на 1 кастрычніка склаў 3440 даляраў супраць 2995 на 1 студзеня 2011 года.

Пры гэтым замежны доўг органаў дзяржаўнага кіравання за студзень-верасень узрос на 18,2% і дасягнуў 11,9 млрд.

Запазычанасць камерцыйных банкаў узрасла за дзевяць месяцаў на 17,3% да 6,75 млрд долараў.

Знешні доўг іншых сектараў эканомікі склаў 11 млрд 634,5 млн, павялічыўшыся на 17,4%.

Прамыя інвестыцыі (міжфірменнае крэдытаванне) узраслі на 11,2% да 917,9 млн. долараў на 1 кастрычніка 2011 года.

Паводле звестак Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу за дзевяць месяцаў было выдзелена 4 млрд. 350,1 млн. долараў (9,9% ВУП, або 13% экспарту тавараў і паслуг). Са згаданай сумы 3 млрд 585 млн долараў склалі выплаты па асноўным доўгу, а 765,1 млн долараў — плацяжы па працэнтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?