Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі, пераведзены ў памяшканне камернага тыпу на месяц.

Як зазначаюць праваабаронцы, пакуль невядома, што стала прычынай такога рашэння адміністрацыі калоніі. «Але якой б ні была фармальная прычына, гэты факт неабходна разглядаць як працяг пастаяннага ўціску на Мікалая Аўтуховіча з боку адміністрацыі за яго нязменную прынцыповую пазіцыю», — падкрэсліваюць праваабаронцы.

Варта зазначыць, што з часу пазбаўлення адваката Паўла Сапелкі права займацца прафесійнай дзейнасцю ў сакавіку гэтага года Аўтуховіч застаецца без адваката.

Нагадаем, у маі 2010 года ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч рашэннем Вярхоўнага суда быў прыгавораны да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай стрэльбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?