З 5 снежня тэлевядучы ўзначальвае беларускі офіс «тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі саюзнай дзяржавы».
Як сёння прызнаецца «Камсамолцы» Думбадзэ, прапанова ўзначаліць беларускі офіс «тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі саюзнай дзяржавы» паступіла яму яшчэ ўлетку ад старшыні канала Ігара Угольнікава.
— З гэтай прычыны я з новага сезона не пайшоў працаваць у кадр
Праўда, з АНТ цалкам сыходзіць Думбадзэ не збіраецца. Будзе працаваць па прынцыпе сваіх калег Аляксандра Сярэбранікава і Георгія Калдуна, якія, нагадаем, апошнія паўгода катаюцца ў суседнія краіны (Расія, Украіна), дзе вядуць праграмы.
«Перадача «Дыханне планеты» са мной у эфіры АНТ застанецца. Быў у Афганістане. У студзені еду ў Пакістан, — распавядае Тэнгіз. — Больш за тое, я ўжо дамовіўся, і з Новага года мая праграма будзе выходзіць на канале ТРА «Саюз».
Нагадаем, на АНТ Тэнгіз працаваў з 2004 года. Аўтар, вядучы і кіраўнік творчай групы праграмы «Дыханне планеты». Пасля закрыцця праграмы «Выбар» з Сяргеем Дарафеевым стаў сувядучым
Каментары