Напярэдадні Калядаў крама prastora.by прапануе добрую падборку дзіцячай літаратуры.
Алесь Квіткевіч, дырэктар прадпрыемства BelTonMedia, якая валодае крамай Prastora.by, расказаў пра навінкі:
-Алег Старынчык — прадпрымальнік, займаецца акрылавымі фарбамі. Аднак вось вырашыў напісаць дзіцячую кнігу казак і вершаў, якую будзе цікава чытаць і дзецям, і дарослым. Новы, але шматабяцальны аўтар. А кніга выдатнага пісьменніка Юрыя Усціновіча, апроч таго, што гэта вельмі добрая кніга, шыкоўна ілюстраваная — яе можна выкарыстоўваць як узор. Абедзве кнігі выпушчаныя за ўласны кошт аўтараў. І зробленыя яны на вельмі высокім узроўні. У дадатак мы пазбіралі ўсе запасы дзіцячай літаратуры, бо на Каляды лепшага інтэлектуальнага падарунку, чым кніга, і не прыдумаеш.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары