— Нашы стасункi захоўваюць статус‑кво, нiякай новай сiтуацыi няма. Шлюбу не было, каб гаварыць пра развод.

— Калi не было шлюбу, навошта тады публiчны развод? Менавiта так многiя ўспрымаюць вынiкi апошняга Сойму...

— Я здзiўлены гэтым шумам i гэтымi ярлыкамi. Пытанне дачыненняў з А.Мiлiнкевiчам наогул не выносiлася ў парадак дня, дый нiякiх дакументаў наконт iх не прымалася. На парадку дня Сойму стаялi пытаннi стратэгii. Мiсiя Партыi БНФ — быць генератарам стратэгiчных падыходаў i актыўна iх ажыццяўляць. I для сябе, i для дэмакратычнай каалiцыi. Нагадаю, яшчэ летась у маi, пасля таго, як уляглiся жарсцi вясны, мы выступiлi з прапановай антыкрызiснай стратэгii. Мы прадбачылi змены з усходняга боку i прапаноўвалi дэмакратычнай каалiцыi рыхтаваць грамадства да новай сiтуацыi, ставiць пытаннi: калi эканомiка ў тупiку, хто вiнаваты i дзе выйсце з тупiка? I адказваць: выйсце — у дэмакратычных рэформах i свабодных выбарах, якiя адкрыюць дарогу развароту Беларусi ў бок Еўропы.

Нашы прагнозы ўрэшце пацвердзiлiся. Перад Новым годам мы прэзентавалi кнiгу дакладаў «Энергетычная бяспека краiн Цэнтральнай Еўропы», а праз дзень разразiўся энергетычны крызiс. Мы былi гатовы да такога развiцця падзей i адразу запусцiлi вялiкiм тыражом брашурку «Як Беларусi вырашыць энергетычную праблему?», заахвочваючы рабiць тое самае ўсе аб’яднаныя дэмакратычныя сiлы.

У першую чаргу мы думаем пра тое, што хвалюе беларускi народ, а не пра структурныя перастаноўкi i спрэчкi за лiдэрства. Цягам апошнiх гадоў БНФ даказаў сваю здольнасць стрымлiваць партыйныя i асабiстыя амбiцыi дзеля агульнай справы. Усё мiнулае лета i восень мы дамагалiся ад кiраўнiка Палiтычнай рады стварэння i сiстэматычнай працы Выканаўчага сакратарыята (штаба) аб’яднаных дэмакратычных сiл, склалi план працы, вылучылi туды людзей, добраахвотна ўзялi на сябе ўсе тэхнiчныя абавязкi, не чакаючы, пакуль далучацца iншыя. На жаль, сакратарыят так i не быў запатрабаваны, Палiтычная рада амаль перастала працаваць.

Таму адзiн з лiдэраў БНФ Вiктар Iвашкевiч выступiў з iнiцыятывай правесцi новы Кангрэс, а дэлегаваць на яго толькi тых, каго падтрымае народ — мiнiмум трымастамi подпiсаў. Iдэя прымусiла нас падчас кампанii пад умоўнай назвай «мясцовыя выбары» iсцi да людзей, каб не толькi збiраць у iх подпiсы, але гаварыць пра тое, што iм балiць.

Дарэчы, пытанне ўзаемадачыненняў з групай Мiлiнкевiча паўстала на Сойме з ягонай iнiцыятывы. Сп. Мiлiнкевiч даслаў лiст з прапановай Партыi БНФ на будучым Кангрэсе дэмакратычных сiл увайсцi ў ягоную фракцыю. Я прапанаваў паставiць гэтае пытанне на галасаванне, але нiводзiн з 40 прысутных сяброў Сойму (з iх 17 — аўтарытэтныя прадстаўнiкi рэгiёнаў) не падтрымаў нават саму пастаноўку пытання. Сойм яшчэ ў лiстападзе вырашыў, што сябры БНФ уваходзяць толькi ў фракцыю БНФ. Гэта натуральна. Партыя БНФ ёсць самастойны i немалаважны палiтычны суб’ект, i не можа быць, каб у будучай Палiтычнай радзе яна не была прадстаўлена. Няхай там будзем i мы, i Мiлiнкевiч, i iншыя партыi i групы, якiя вылучылi дастаткова дэлегатаў.

— Ваш намеснiк Юрый Хадыка абвiнавацiў Аляксандра Мiлiнкевiча ў перацягваннi партыйных актывiстаў у свой рух «За свабоду!». Цi сапраўды такiя факты мелi месца?

— Папраўдзе, няма куды перацягваць. Гаворка пра рух вядзецца даўно, але няма нi яго арганiзацыйнай канцэпцыi, нi стратэгii. Мы напачатку адстойвалi пазiцыю, што рухам «За свабоду!» павiнна лiчыцца ўся дзейнасць АДС. Але ў вераснi Аляксандр Мiлiнкевiч абвясцiў пра iншы, вузейшы фармат руху — ужо як сваёй палiтычнай арганiзацыi. Гэта, на жаль, панiжае яго статус. З рангу надпартыйнага i тым самым прымальнага для ўсiх лiдэра, ён сыходзiць на прыступку нiжэй — лiдэра адной з палiтычных структур. Ён заявiў, што пры стварэннi руху будзе абапiрацца перадусiм на людзей, якiя не маюць дачынення да партый, але пры гэтым увядзе жорсткую дысцыплiну. Хаця людзi, якiя хочуць рэальнай палiтычнай дзейнасцi i дысцыплiны, iдуць менавiта ў партыi. Незаангажаваныя могуць далучыцца да нечага мяккага, неабавязковага, але тады не можа быць жорсткай дысцыплiны. Думаю, памылкай Аляксандра Мiлiнкевiча было з падачы свайго акружэння атакаваць палiтычныя партыi ў прынцыпе, што ён пачаў рабiць з верасня.

Спрабуючы ствараць свой рух i адчуўшы вострую кадравую праблему, акружэнне А.Мiлiнкевiча пачало звяртацца да сяброў iснуючых партый. Гэта вядомая гiсторыя, i раней многiя спрабавалi займацца марным пераразмеркаваннем ужо iснуючых людскiх рэсурсаў, замест таго, каб далучаць да палiтыкi новыя сiлы.

— Разыходжаннi ў пазiцыi Аляксандра Мiлiнкевiча i Партыi БНФ, такiм чынам, тычацца i мэт Кангрэса дэмакратычных сiл?

— Зараз склалася абсалютна новая сiтуацыя. Трэба трохi ачомацца, навучыцца бачыць i чуць грамадства. Абыходзячы выбаршчыкаў у мiкрараёне «Зялёны Луг», я ўбачыў: людзей не цiкавiць уладкаванне ўнутрыапазiцыйных стасункаў. Беларускi народ цяпер як адкрытая рана — любы павеў ветру ўспрымае як боль. I нам трэба адказаць на гэты боль: што будзе з беларускай незалежнасцю, энергетыкай, iнфраструктурай для яе, камунальнымi тарыфамi, заробкамi, месцамi працы, адкрытасцю нашай краiны для свету. Менавiта на гэтыя пытаннi найперш трэба адказваць. Партыя БНФ такiя адказы мае, мы прапануем iх каалiцыi, прапануем вынесцi iх на Кангрэс, якi ў першую чаргу павiнен быць кангрэсам стратэгii...

— Цяперашнiя ўнутрыапазiцыйныя арганiзацыйныя разборкi сведчаць пра тое, што ўнутры дэмакратычнага лагера наступiў пэўны крызiс?

— Iдзе дыскусiя. Персанальныя i арганiзацыйныя пытаннi трэба вырашаць у рабочым парадку. Добра, каб мы змаглi вырашыць iх да Кангрэсу, а Кангрэс мусiць быць той трыбунай, з якой мы агучым прынцыповыя падыходы да беларускай будучынi.

— Цi патрэбны на дадзеным этапе нейкi адзiн лiдэр аб’яднаных дэмакратычных сiл, i цi мае быць гэтым лiдэрам Аляксандр Мiлiнкевiч? Якая пазiцыя партыi?

— Да Кангрэсу ў АДС ёсць старшыня Палiтычнага савета, i iм якраз з’яўляецца Мiлiнкевiч. Ён нясе гэтае бярэма, павiнен трымаць адказнасць i арганiзоўваць супольную працу. Ён добра прадстаўляе Аб’яднаныя дэмакратычныя сiлы ў свеце. Але калi бальшасць суб’ектаў палiтычнага поля схiляецца да таго, што сёння няма сiтуацыi прэзiдэнцкiх выбараў, то трэба засяродзiцца на тым, што нас яднае, — каштоўнасцi i стратэгiя. Доўгатэрмiновая ратацыя (як у ЕС), калi пэўная партыя ў цэлым бярэ на сябе адказнасць за каардынацыю i арганiзацыю выканання рашэнняў, дазволiць захаваць адзiнства. А лiдэрскае пытанне нiхто не перашкаджае вырашаць сваёй уласнай дзейнасцю. Гэта пытанне не статусу, а дзейснасцi. Напрыклад, сёння мы, Партыя БНФ, iнiцыявалi стварэнне шырокага, шырэйшага нават за АДС, аргкамiтэта Дня незалежнасцi 25 сакавiка. Акцыя павiнна стаць асноўнай падзеяй сакавiка, на ёй мы агучым альтэрнатыўнае бачанне будучынi Беларусi, прымем звароты да беларускага народу, да Еўрапейскага Саюза, да ўлады. Вось практычнае поле для супрацы i для дэманстрацыi лiдэрскага патэнцыялу.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?