Усяго патроху44

Cістэмы «Тор» паступяць на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгады

Паводле звестак БелаПАН, сістэмы «Тор», якія Беларусь закупіла ў Расіі, паступяць на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгады. Яе штаб знаходзіцца ў Баранавічах. Цяпер злучэнне ўзброена зенітнымі ракетнымі комплексамі «Бук». «Торы» ў яго склад будуць уведзены асобнай батарэяй. Плануецца, што новыя зенітныя ракетныя сістэмы паступяць у Беларусь у другой палове снежня.

Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі гэтую інфармацыю не каментуе.

Аб тым, што новыя сродкі СПА для Узброеных сіл Беларусі «ўжо знаходзяцца ў дарозе», заявіў на прэс-канферэнцыі 7 снежня начальнік Генеральнага штаба УС генерал-маёр Пётр Ціханоўскі. Паводле звестак БелаПАН, складальныя часткі новай сістэмы будуць дастаўлены ў Беларусь з некалькіх пунктаў Расіі.

21 лютага 2011 года міністр абароны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін паведаміў, што Беларусь закупіць у Расіі дывізіён зенітных ракетных сістэм новага пакалення «Тор-М2Э» і першая батарэя паступіць ужо сёлета. Паводле яго слоў, кантракт, які быў заключаны на вельмі выгадных для краіны ўмовах, разлічаны на тры гады.

Як паведаміла 1 ліпеня 2011 года «Красная звезда» са спасылкай на намесніка дырэктара Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве РФ Канстанціна Біруліна, кантракт быў падпісаны ў 2010 годзе. «Пастаўка ажыццяўляецца па льготных цэнах, гэта значыць па тых жа цэнах, па якіх закупляе гэтыя сістэмы Мінабароны Расіі», — сказаў ён.

ЗРС «Тор-М2Э» з’яўляецца прадстаўніком новага пакалення баявых сродкаў СПА малой далёкасці класа «Тор». Вызначаецца павышанай эфектыўнасцю адбіцця масіраваных налётаў сучасных сродкаў паветранага нападу ва ўмовах агнявога і радыёэлектроннага процідзеяння. У канцэрне СПА «Алмаз-Антэй» — распрацоўшчыку сістэмы — заяўляюць, што «Тор-М2Э» — гэта эфектыўны сродак паражэння самалётаў, верталётаў, аэрадынамічных беспілотных лятальных апаратаў, кіраваных ракет і іншых элементаў высокадакладнай зброі, якія лятаюць на сярэдніх, малых і гранічна малых вышынях у складанай паветранай і з перашкодамі абстаноўцы.

Зенітная ракетная сістэма «Тор-М2Э» на колавым шасі ствараецца ў кааперацыі з Мінскім заводам колавых цягачоў.

У складзе «Тор-М2Э» баявая машына на колавым або гусенічным шасі; зенітны ракетны модуль з чатырма зенітнымі кіраванымі ракетамі; транспартна-заражальная машына; транспартная машына; машыны тэхнічнага абслугоўвання; машына групавога камплекта запасных частак і прылад; камплект такелажнага абсталявання; трэнажор аператараў баявых машын; майстэрня тэхнічнага абслугоўвання.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі37

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць