Між ФК БАТЭ і польскай «Ягелоніяй» з Беластока падпісаны трансферны кантракт аб недарагой паўгадавой арэндзе бразільскага форварда Майкона Каліжуры (1986) з правам першачарговага выкупу футбаліста.
Чакаецца, што асабісты кантракт з форвардам будзе заключаны пасля вяртання каманды з адпачынку.

Трэнерскі штаб ФК БАТЭ за адведзены час мае намер вызначыцца, ці адпавядае Майкон Каліжуры тым задачам, якія будуць ставіцца перад клубам у наступным сезоне.

Бразілец у сезонах 2008–2009 гуляў за «Гомель» і з’яўляўся партнёрам Рэнана Брэсана [нарадзіліся ў адным горадзе]
па атацы ў гэтым клубе. У 44 матчах, праведзеных у вышэйшай лізе, бразілец забіў 18 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Асабліва ўдалым ў асабістым плане для Майкон выдаўся сезон-2009, калі форвард забіў 15 мячоў і стаў лепшым бамбардзірам беларускага чэмпіянату. Заўважым, звязка Брэсан — Майкон у тым сезоне была самай прадукцыйнай — з перадач адзін аднаго яны забілі 7 галоў.

Пасля расставання «Гомеля» з вышэйшай лігай Майкон перайшоў у «Ягелонію». Але польскі этап кар’еры не атрымаўся. У другой палове сезона-2009/10 Майкон згуляў толькі 8 матчаў (галоў не забіваў) за «Ягелонію". У наступным сезоне (2010/11) ён быў аддадзены ў арэнду «Пясту» з Глівіцаў (другі польскі дывізіён), у якім правёў 25 матчаў, забіў 6 галоў. Па заканчэнні арэнды «Ягелонія» вярнула футбаліста ў свае шэрагі — праўда, у першай палове сезона-2011/12 Майкон правёў толькі 1 матч.

На мінулым тыдні у БАТЭ перайшоў абаронца салігорскага «Шахцёра» Дзяніс Палякоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?