Ён назначыў Сліжэўскага Алега Леанідавіча — міністрам юстыцыі, Гулевіч Алену Фёдараўну — намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Маркава Марата Сяргеевіча — намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (у старшыні Белтэлерадыёкампаніі былі два намеснікі: Аляксандр Мартыненка і Аляксандр Саламаха),

Дапкюнаса Андрэя Вадзімавіча — Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Шаркова Алега Анатольевіча — начальнікам упраўлення следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, Ракусава Аляксандра Іванавіча — начальнікам упраўлення следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Таксама Лукашэнка даў шэраг згодаў на прызначэнне на тыя ці іншыя пасады: у тым ліку Сяргея Сідорскага — членам калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Алег Сліжэўскі ўваходзіць у чорны візавы спіс ЕС, бо праславіўся 'шчэ сваёй роляй у разгроме незалежных недзяржаўных арганізацый у першай палове 2000-х.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?