Фота з Твітара.

Фота з Твітара.

 Фота Sudpresse.be

Фота Sudpresse.be

 Фота Sudpresse.be

Фота Sudpresse.be

 Фота Sudpresse.be

Фота Sudpresse.be

 Фота Sudpresse.be

Фота Sudpresse.be

 Фота Sudpresse.be

Фота Sudpresse.be

 Фота Sudpresse.be

Фота Sudpresse.be

 Фота з Твітара.

Фота з Твітара.

 Фота з Твітара.

Фота з Твітара.

 Фота з Твітэра.

Фота з Твітэра.

 Фота з Твітэра.

Фота з Твітэра.

Невядомы адкрыў агонь на рынкавай плошчы ў бельгійскім горадзе Льеж. Ён забіў шэсць чалавек і параніў 123, пасля чаго пакончыў з сабой.

Сярод загінулых — двое падлеткаў. Па дадзеных паліцыі, 32-гадовы нападнік страляў і кідаў гранаты з даху будынка ў цэнтры горада, у раёне папулярнага каляднага кірмаша.

Названа імя гэтага чалавека: Нардзін Амрані. Ён раней прыцягваўся да адказнасці за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі.

Раней паведамлялася пра двух і больш нападнікаў, але па дадзеных паліцыі, стральбу і выбухі зладзіў адзін чалавек. Улады не расцэньваюць напад тэрарыстычным актам.

Тэрыторыя вакол месца здарэння ачэплена.

Медыцынскі персанал аказваў дапамогу цяжкапараненым у будынку суда, зазмешчаным на плошчы.

Стан семярых чалавек ацэньваецца як цяжкі.

У гарадской лякарні лекары спрабуюць выратаваць жыццё паўтарагадовага хлопчыка, параненага падчас нападу.

Журналіст Гаспар Гражан з мясцовай газеты La Meuse апынуўся на плошчы адразу пасля нападу.

«Мы бачылі людзей з агнястрэльнымі раненнямі ў плячо, у руку, — прыводзіць яго словы агенцтва Ройтэрз, — Я бачыў людзей зусім напалоханых, яны плакалі, усе гаварылі па мабільных тэлефонах».

Раней журналіст той жа газеты Грэг Енко сказаў у інтэрв’ю Бі-бі-сі, што бачыў выбух.

«Гэта было неверагодна, — дадаў Енко. — Мы бачылі чалавека на даху, які спрабаваў забіваць людзей. Гэты чалавек забіў сябе гранатай».

Вуліцы, што вядуць у цэнтр горада, некаторы час былі блакаваныя, аднак цяпер рух па іх зноў адкрыты. Людзям спачатку было сказана заставацца ў будынках, але цяпер яны вяртаюцца на вуліцы.

Плошча Сен-Ламбэр з’яўляецца ажыўленай транспартнай развязкай, якая абслугоўвае сотні аўтобусаў. Там праходзіць калядны кірмаш, які за снежань наведвае каля 1,5 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?