Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў указ № 574, якім прызначаны члены Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Як паведамляе
Яшчэ адным указам, № 575, Лідзія Ярмошына прызначана старшынёй Цэнтрвыбаркама з наступным узгадненнем яе прызначэння з Саветам Рэспублікі.
Цэнтральная камісія дзейнічае на пастаяннай аснове, тэрмін яе паўнамоцтваў складае 5 гадоў. Папярэдні склад ЦВК быў прызначаны ў пачатку 2007 года.
Цэнтральная камісія складаецца з 12 членаў, на прафесійнай аснове працуюць старшыня і сакратар камісіі. Склад Цэнтрвыбаркама фарміруюць прэзідэнт і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу на парытэтнай аснове (па 6 членаў камісіі) з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.