На цэнтральнай вуліцы Магілёва — Першамайскай — расцвілі вішні.
На жаль, несапраўдныя.

Шэсць двухметровых дрэваў вырабленыя з пластыка і светладыёдных правадоў. Ужо цяпер яны прыцягваюць увагу мінакоў. Зусім хутка яны заззяюць усімі колерамі вясёлкі. Галоўны інжынер прадпрыемства «Гарсвятло» Аляксандр Любчанка абяцае ў навагоднюю ноч ярка-зялёнае вішнёвае святло. Нічога падобнага, паводле яго словаў, няма ва ўсёй рэспубліцы.

Хутчэй за ўсё ілюмінацыя горада ўспыхне адначасова з урачыстым запальваннем галоўнай ёлкі Магілёўшчыны, г.зн. 23 снежня, а 17-й. Яшчэ два вішнёвыя дрэвы запаляцца на бульвары імя Леніна. Пад імі якраз і размесцяцца казачныя мядзведзіца з медзведзянём. Па словах Аляксандра Любчанкі, дзіўныя расліны прадпрыемству «Гарсвятло» давялося заказваць. Кошт адной такой вішні склаў каля 15 мільёнаў беларускіх рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?