Еўрасаюзу неабходна працягваць націск на ўрад Беларусі ў сувязі з рэпрэсіямі ў краіне, заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 13 снежня на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу (Францыя).

Дзякуючы ЕС была аказана прававая падтрымка ахвярам рэпрэсій у такіх краінах, як Беларусь, Егіпет і Узбекістан, а таксама іх сем’ям, адзначыла Эштан у сваім выступленні. Яна заявіла, што партнёраў ЕС, якія спрыяюць паглыбленню дэмакратыі, неабходна падтрымліваць яшчэ больш.

Еўрасаюз, паводле меркавання Эштан, мае патрэбу ў глабальным падыходзе да вырашэння праблем у сферы правоў чалавека. Вярхоўны дыпламат ЕС падкрэсліла ўніверсальнасць гэтых правоў, сказаўшы, што яны «не падлягаюць абмеркаванню».

«Эканамічны крызіс, што працягваецца, не павінен выкарыстоўвацца як падстава тымі, хто жадае аслабіць падтрымку правоў чалавека», — заявіла Кэтрын Эштан.

Яна жадае, каб супрацоўніцтва ЕС з грамадзянскай супольнасцю ў краінах за яго межамі ўмацоўвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?