Меркаванні6363

Святар не раіць адпраўляць дзяцей на экскурсіі ў сядзібу Дзеда Мароза

Казку ператварылі ў чыстыя забабоны.

Выкладчык Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі ксёндз Эдуард Мігай падчас правядзення набажэнства ў гомельскім касцёле падзяліўся ўражаннямі ад паездкі ў так званую сядзібу Дзеда Мароза, якая знаходзіцца ў Белавежскай пушчы.

— Думаў убачыць там казку ў беларускіх традыцыях, але, як выявілася, нічога нацыянальнага ў гэтай сядзібе амаль няма.

Казку ператварылі ў чыстыя забабоны. Да прыкладу, паставілі скульптуры 12 месяцаў і кажуць, што трэба за іх патрымацца і загадаць жаданне. Але ж гэта звычайнае пакланенне драўляным ідалам.
Практычна на кожным кроку там прапаноўваюць загадаць жаданне. Потым мы пачынаем думаць, што і Бог — гэта ўсяго толькі інструмент выканання жаданняў. А калі наша жаданне не выконваецца, кажам, што Бога няма. Або млын, які нібыта перамолвае грахі. Мы доўга рыхтуем дзяцей да таемства споведзі, а яны прыязджаюць да Дзеда Мароза, і ім кажуць: нічога рабіць не трэба, проста дакраніцеся да млына. Людзі ідуць і дакранаюцца. Добра, што ў іх ёсць жаданне пазбавіцца ад грахоў. Але праблема ў тым, што яны дакранаюцца да млына, а грахі застаюцца!

Калі мы пачынаем верыць ва ўсё гэта, то прымаем забабоны, яны пачынаюць дзейнічаць у нашым жыцці. Узнікае апантанасць, мы ўваходзім у гэты праклён, аддаляемся ад Бога. А значыць, слабее наша духоўнае жыццё, мы перастаем быць з Божай ласкай, робімся безабароннымі перад злымі сіламі і ўпадаем у страшныя грахі. Не варта забываць, што як у Бога ёсць план па выратаванні чалавека, так ёсць і план дэмана, каб чалавека знішчыць.

Таму не раю адпраўляць дзяцей на экскурсію ў сядзібу Дзеда Мароза разам з класам або іншымі групамі. Можна бацькам паехаць разам з дзецьмі, каб ім усё правільна растлумачыць, абараніць ад падману.

Так, дзеці хочуць верыць у Дзеда Мароза, але потым прыходзіць момант, калі яны разумеюць, што гэта няпраўда, і ў дзяцей узнікае пустата. У што тады верыць? Яны адчуваюць сябе падманутымі, надыходзіць расчараванне. Таму

лепш расказаць дзецям пра святога Мікалая. Пра тое, што быў такі чалавек, біскуп, які дапамагаў людзям, дарыў ім падарункі.
Дзеці ў пэўным узросце ўжо бываюць па-свойму дарослымі, таму можна гаварыць з імі як з дарослымі.

Каментары63

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць