Нядаўна вядомы беларускi паэт перанёс складаную аперацыю.

«Ён парваў мышцу на руцэ i сухажылле таксама, — распавяла »Народнай волi» жонка Сяргея Законнiкава. — Па гаспадарцы нялоўка падняў картонную скрыначку кiлаграмаў дзесяць вагой. А па маладосцi плячо было траўмiравана ў аўтааварыi, вось пашкоджаная мышца i не вытрымала...

Доктар сказаў, што на рэабiлiтацыйны перыяд спатрэбiцца месяца паўтара. I цяпер руку трэба берагчы, бо калi нешта скранецца, то прыйдзецца рабiць новую аперацыю».

Пасля аперацыi Сяргей Законнiкаў адмовiўся ад абязбольвальных.

«Яму адзiн укол слабенькi ўшпiлiлi, але адразу сэрца схапiла — яно ў Сяргея Iванавiча крыху барахлiць, — гаворыць жонка паэта. — I аперацыю з‑за гэтага прыйшлося рабiць пад мясцовым наркозам. I першыя днi пасля хiрургiчнага ўмяшальнiцтва прыйшлося патрываць. Так што ён у мяне герой!..

Дзякуй Богу, што рука левая. Рабочая рука ў страi».

Зычым Сяргею Iванавiчу хутчэйшага выздараўлення!

Інфармацыя «Народнай Волі»

Фота Глеба Лабадзенкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0